Мінчане сёння маглі прайсці тэст на веданне беларускай лексікі

21 февраля 2019

З самай раніцы мінчане змаглі прайсці тэст на веданне беларускай лексікі. Такое віншаванне падрыхтавала да Дня роднай мовы Нацыянальная бібліятэка. На лічбавым фасадзе будынка трансліраваліся цытаты класікаў айчыннай літаратуры, а таксама спрадвечна беларускія словы, якія адлюстроўваюць спецыфіку характару і побыту беларусаў.

Значэнні гэтых і іншых слоў можна знайсці ў афіцыйных групах Нацыянальнай бібліятэкі ў сацыяльных сетках. Такая ж акцыя паўторыцца і сёння вечарам.