Мінчане ахвотна ўдзельнічаюць у вясновых суботніках

6 апреля 2015

Іх прайшло ўжо чатыры і больш за 300 тысяч гараджан выйшлі на добраўпарадкаванне. Прыбіраюць сухое лісце, прыводзяць у парадак паркавыя дарожкі, ліхтары і кветкавыя газоны. З гарадскіх і прыгарадных лясоў вывезена 300 кубаметраў бытавога смецця. Заробленыя падчас суботнікаў сродкі ідуць на будаўніцтва, ахову здароўя і дапамогу дзецям. Актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні прымае і моладзь.

Суботнікі праходзяць ва ўсіх раёнах сталіцы. У наступныя выхадныя актывісты выйдуць на добраўпарадкаванне зноў. Навядзенне чысціні прадоўжыцца да 15 красавіка. А на 21-га запланаваны рэспубліканскі суботнік.