Мінчане пачалі азеляняць прысядзібныя тэрыторыі

20 марта 2020
Сталічны праект "Зялёны двор" аднаўляецца! Мінчан запрашаюць паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні сваіх прысядзібных тэрыторый. У дварах сталіцы з улікам падземных камунікацый ужо вызначылі месцы для пасадкі раслін. Каб прыняць удзел у зялёным марафоне,   трэба зарэгістравацца на сайце праекта.
Летась у азеляненні паўдзельнічалі 850 жыхароў сталіцы. Вясной  высадзілі амаль чатыры тысячы хмызнякоў і дрэў.