Мінчане дапамаглі сабраць 200 партфеляў з усім неабходным да школы

27 августа 2019
Дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка" праходзіць у сталіцы ўжо каля дваццаці гадоў. І  сёлета да збору прылад да пачатку навучальнага года зноў далучыліся неабыякавыя гараджане. Рукзакі з фарбамі, пластылінам, каляровымі алоўкамі, сшыткамі падарылі шматдзетным сем'ям, а таксама дзецям з асаблівасцямі развіцця. Перадачу падарункаў спалучылі з праглядам мультфільма.

Тым часам  да пачатку навучальнага года засталося менш за тыдзень. Нагадаем, што сёлета першыя званкі празвіняць не 1, а 2  верасня, у панядзелак. Урачыстыя лінейкі ў Мінску пачнуцца а 10-й гадзіне раніцы. Тэма першага ўрока прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.