Мінчане падлічылі гістарычныя дрэвы

12 сентября 2016

У раёне Асмалоўка - а гэта кварталы паміж вуліцамі Багдановіча, Чачэрына і Куйбышава - прайшоў незвычайны майстар-клас. Наведвальнікі разам з экспертамі вызначалі тыпы кустоў і кветнікаў, іх стан, перыметр ствалоў дрэў і вышыню. Вынікі фіксавалі ў спецыяльных картах. Гэта дазваляе аналізаваць, як на зялёныя зоны ўплываюць аўтамабільны транспарт і абрэзка.

У выніку эксперыменту з'явіцца электронная карта дрэў. На сайце «Гарадскога ляснічага» размесцяць і інструкцыю па правільным запаўненні спецыяльных карт зялёных тэрыторый.