Мінчане аддаюць перавагу айчынным вытворцам

3 июня 2014

І гэта тычыцца не толькі прадуктаў харчавання, але і прамысловых тавараў. У сталіцы павялічыўся попыт на малочныя тавары, крупы, кандытарскія вырабы, мяса і рыбу, а таксама адзенне і абутак беларускай вытворчасці. Спецыялісты заўважылі наступную заканамернасць: найбольш актыўна прадаецца беларуская прадукцыя менавіта ў магазінах крокавай даступнасці.


Упраўленне гандлю Мінгарвыканкама таксама збіраецца заключыць пагадненне з буйнымі гандлёвымі сеткамі. Прыярытэт і ў сеткавых магазінах будзе айчынным таварам.