Мінчане наводзяць парадак да зімы

19 сентября 2015

Сёння сотні мінчан выйшлі ў паркі і на набярэжныя вадасховішчаў, каб навесці парадак да зімы. На беразе Свіслачы абразалі старыя і сухія дрэвы. Невялікія расліны пераапрацоўвалі на месцы, астатнія грузіліся і вывозіліся. Усяго за дзень валанцёры плануюць сабраць да трыццаці тон старой драўніны і ачысціць ад яе амаль шэсць гектараў парку ўздоўж ракі.

Прыбіраць тэрыторыю ля вадасховішчаў жыхары сталіцы будуць да сярэдзіны кастрычніка. Агульнагарадскія суботнікі працягнуцца да пачатку маразоў.