Мінчане шукаюць ратавання ад спякоты

29 июля 2014

Офісныя працаўнікі ні на хвіліну не выключаюць кандыцыянеры, а карэспандэнты Агенцтва тэленавін працягваюць працу і на такой спякоце.



Надзея Сербіненка сёння адчула на сабе гарачыню вуліц.


Офісны будынак у цэнтры гарачага Мінска. Тэмпература ў кабінетах - трыццаць градусаў. Таму яшчэ на мінулым тыдні ўстаноўка кандыцыянераў стала неабходнасцю. Душ, халадзільнік - таксама ў дапамогу. Працаўнікі заўважылі: гарачая зялёная гарбата спаталяе смагу не горш за халодную ваду. Колер і матэрыял адзення таксама адыгрывае не апошнюю ролю.


Шукаюць ратавання ад спёкі найперш у буйных універмагах. У аддзелах бытавой тэхнікі. Звычайныя вентылятары ўжо карыстаюцца попытам. Увільгатняльнік паветра - запатрабаваная навінка.


Вядома, што і ў здымачных груп Агенцтва тэленавін летам працы не памяншаецца. У адрозненне ад офісных працаўнікоў, тэлеаператары разам з карэспандэнтамі стала працуюць на адкрытых пляцоўках. І ратуюцца ад спякоты сваімі спосабамі.


Брунеткі, бландзінкі, вогненна-рудыя… Людзям са светлай скурай варта засцерагацца ад сонечных промняў. Асабліва тым, каго надта любіць сонца.


У такія дні ўсе ратуюцца ад спёкі па-свойму. Але людзям першага скандынаўскага фотатыпу - са светлай скурай і рудымі валасамі - такое актыўнае сонца можа сур'ёзна нашкодзіць. Таму крэм з высокай фотаабаронай павінен стаць нязменным спадарожнікам для такіх людзей.


У засені Батанічнага сада мінчане таксама знаходзяць выратаванне ад спякоты. Любімая ў гараджан - цяністая алея клёну серабрыстага. Дарэчы, пакутуюць ад высокай тэмпературы не толькі людзі, але і кветкі. Зараз ім патрэбна амаль удвая больш вады.


Спякота адступаць не збіраецца. А гэта значыць, што мінчанам прыйдзецца шукаць сродкі ратавання ад яе.