Мінчане і госці горада могуць купіць праязны білет праз смартфон

4 мая 2020
Сёння сталіца запусціла новы сэрвіс аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Мінчане і госці горада могуць купіць праязны білет праз смартфон. Пасажыру дастаткова запампаваць мабільны дадатак і плаціць за паездкі адным клікам. Праект рэалізуе Беларусбанк. Пакуль сэрвіс забяспечыў зручную магчымасць аплаты толькі некалькім гарадскім маршрутам. Але распрацоўшчыкі абяцаюць, што пасля абкаткі сістэмы гатовыя падключыць да яе ўсю транспартную сетку горада. Як плаціць без клопатаў? І хто першы ў сістэме мабільнай аплаты праезду? Распавядзе і пакажа Вольга Анішчанка (відэа).