Мінчане рыхтуюцца сустрэць Новы год

31 декабря 2019
Некалькі гадзін застаецца да Новага, 2020 года! І зараз самы час падводзіць вынікі і  рыхтавацца да сустрэчы  доўгачаканай  святочнай ночы. З самай раніцы мінчане гатуюць смачныя стравы, і абавязкова аліўе, пад атмасферныя кінастужкі, афармляюць падарункі і віншуюць адно аднаго з надыходзячым святам. У паветры лунае водар мандарынаў і шампанскага, а па асаблівы настрой некаторыя адпраўляюцца на каткі, шумныя гарадскія пляцоўкі і кірмашы. Там жа набываюць сімвалы Новага года (відэа).