Мінчане актыўна бяруць удзел у азеляненні горада

25 октября 2019
У сталіцы працягваецца маштабнае азеляненне. Высаджваюць дрэвы і кусты ўздоўж кальцавой, таксама зелянеюць тэрыторыі каля жылых дамоў і бізнес-цэнтраў. Сёння ў Маскоўскім раёне высадзілі каля дзвюх сотняў раслін. У парку на скрыжаванні вуліцы Чыгуначнай і праспекта Дзяржынскага з'явіліся клёны, бярозы, дубы, акацыя і ліпы. У азеляненні сталіцы прымаюць удзел не толькі камунальныя службы, але і жыхары горада.

Дарэчы, папоўніць экакарту сталіцы і далучыцца да зялёнага марафона могуць усе гараджане дзякуючы праекту "Зялёны двор разам". А сачыць за новымі насаджэннямі ў сталіцы можна анлайн на партале "Мая рэспубліка".