Бургерныя без пластыку і офіс, дзе карыстаюцца выключна шкляным посудам. Стыль жыцця без адыходаў становіцца ўсё больш папулярным сярод мінчан. Сталічныя кафэ і рэстараны адмаўляюцца ад аднаразовага посуду. А на вуліцы Кастрычніцкай на працягу месяца шэсцьдзясят устаноў будуць пазбягаць пластыку, сартаваць смецце ў каляровыя кантэйнеры і адпраўляць на перапрацоўку.
Супрацоўнікі многіх кампаній карыстаюцца выключна шклянымі кубкамі. А ў магазінах усё часцей можна набыць папяровы пакет.
Мінчане актыўна падтрымліваюць экалагічныя ініцыятывы
11 ноября 2019













