Мінчане актыўна асвойваюць скандынаўскую хадзьбу

15 июля 2014

Палкі ў рукі! Мінчане актыўна асвойваюць скандынаўскую хадзьбу. У сталічных парках групавыя заняткі праходзяць не толькі ў выхадныя, а і ў будныя дні. Такі від фізічнай падрыхтоўкі спалучае ў сабе спартыўную і лыжную хадзьбу і асаблівай экіпіроўкі не патрабуе. Дастаткова толькі дзвюх спецыяльных палак і добрага надвор'я. Займацца такім відам спорту могуць усе. Скандынаўская хадзьба дадае здароўя і паляпшае фізічны стан чалавека.