Мінчан запрашаюць паслухаць птушак у парку Чалюскінцаў

24 июля 2018

Адрозніць сініцу, дразда і малінаўку - па гуках! Заўтра ў сталіцы разам з гідам-арнітолагам можна будзе паназіраць за птушкамі, пачуць іх спевы, даведацца іх звычкі і разнастайнасць папуляцыі. Прагулка пройдзе ў парку Чалюскінцаў а сёмай гадзіне вечара. Рэгістрацыя абавязковая, яе можна прайсці на сайце ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Заўтра - апошняя магчымасць улетку паназіраць за птушыным светам сталіцы. Наступныя свабодныя прагулкі пройдуць у верасні.

Такі фармат праменадаў гіды-арнітолагі прапаноўваюць другі год запар. Сёлета ў сталічных парках на такіх экскурсіях пабывалі больш за трыста мінчан і гасцей сталіцы.