Мінчан запрашаюць на трэнінгі па скандынаўскай хадзьбе

2 декабря 2019
Лекцыі падчас прагулкі. Мінчане актыўна асвойваюць скандынаўскую хадзьбу - у сталіцы пачаліся тэматычныя спартыўныя трэнінгі. Падчас трэніроўкі эксперты пры дапамозе аўдыягіда расказваюць пра здаровы лад жыцця, правільна харчаванне i карысць скандынаўскай хады. Ніякага папярэдняга вопыту не патрэбна - за 30 хвілін перад пачаткам лекцый трэнеры правядуць кароткі інструктаж, а інвентаром забяспечаць усіх зарэгістраваных удзельнікаў.

Наталля Валадзько, жыхарка г. Мінска: "Задаволеная вельмі, што нас шмат сабралася. Настрой добры, сонца на вуліцы свеціць. І наогул гэта вельмі добры від спорту - скандынаўская хадзьба. І нейкія праблемы, калі ў чалавека ёсць, хваробы нейкія, яна дапамагае добра".

Наталля Чаўко, трэнер па скандынаўскай хадзьбе: "Мы хочам увесці новы фармат - веды з карысцю для сябе. Вы не толькі атрымліваеце інфармацыю (мы запрашаем экспертаў з розных галін), вы пры гэтым яшчэ ходзіце і зараджаецеся энергіяй. На кожнай лекцыі мы робім маленькі трэнінг па скандынаўскай хадзебе. Гэта, аказваецца, выдатны трэнінг для маладых, які быў вынайдзены, каб трымаць мышачны каркас у тонусе".

Лекцыі на свежым паветры будуць праводзіць 2 разы на месяц у парках сталіцы. Тэмы наступных трэнінгаў - бізнес і вывучэнне замежных моў.