Мінчан і гасцей сталіцы запрашаюць па сельгаспрадукцыю на Шчодрую восень

19 сентября 2013
У суботу і нядзелю ў сталіцы пройдуць чарговыя кірмашы. Галоўная гандлёвая пляцоўка разгорнецца на праспекце Пераможцаў.

Для зручнасці гараджан дадатковыя пункты размесцяцца ў жылых мікрараёнах сталіцы. Разнастайнасць тавараў выключна вытворцаў цэнтральнага рэгіёну. Акрамя зніжанага кошту, для ветэранаў Вялікай Айчыннай арганізуецца бясплатная дастаўка сельгаспрадукцыі дадому.