Мімікай і жэстамі пра чараўніцтва і самыя запаветныя жаданні

20 декабря 2013

Незвычайны навагодні паказ падрыхтавалі выхаванцы сталічнай спецыяльнай школы для дзяцей з парушэннямі слыху. І паказалі сваім сябрам усё, чаму вучыліся не адзін месяц. У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак з падарункамі і віншаваннямі прыехалі прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Як высветлілася, візіт гэтых гасцей напярэдадні навагодніх і калядных святаў ужо стаў для школы добрай традыцыяй. Больш за тое, толькі віншаваннямі асаблівых малых з самым чароўных святам у годзе кіраўніцтва камітэта ўжо даўно не абмяжоўваецца.


Наталля Краўчук, дырэктар спецшколы № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска: Сустракаемся мы і на працягу года, паколькі людзі, якія прыходзяць ва ўстанову, бачаць безабаронных хлопчыкаў і дзяўчынак, іх вочы, дзіцячы смех, выдатных і таленавітых крыху іншых дзетак, але, безумоўна, вельмі добрых. Яны, вядома, да іх прывыкаюць усім сэрцам, і мы заўсёды радыя сустрэчы.



Як толькі скончыцца акцыя Нашы дзеці, выхаванцы гэтай школы правядуць сваю. Нават назву ўжо прыдумалі - Дзеці - дзецям. Хлопчыкі і дзяўчынкі паедуць у госці да дзяцей у іншыя школы-інтэрнаты і дзіцячыя сады, а галоўным падарункам стане невялікі спектакль, у якім няма слоў, але вельмі шмат эмоцый, цяпла і дабрыні.