Мільённы інтэрнэт-пасажыр БЧ адправіўся па шляху Гомель - Магілёў

24 сентября 2015

Мільённы інтэрнэт-пасажыр Беларускай чыгункі сёлета адправіўся сёння па шляху Гомель - Магілёў. Уладальнікам юбілейнага электроннага білета апынулася студэнтка гомельскай ВНУ Алена Платонава. Праязны дакумент дзяўчына купіла яшчэ 16 верасня. На вакзале Алене ўручылі сертыфікат мільённага інтэрнэт-пасажыра і памятныя падарункі.

Алена Платонава, мільённы інтэрнэт-пасажыр БЧ: "У Інтэрнэце я бяру білеты ўжо трэці год, са дня паступлення ў інстытут. На цягніках заўсёды любіла катацца. У мяне бацька таксама вучыўся далёка, і таксама заўсёды прыходзілася ездзіць на цягніках, і ў мяне нават ад яго засталося прыхільнасць ездзіць на верхняй паліцы".

Аляксандр Захарэвіч, начальнік пасажырскай службы ўпраўлення БЧ: "Гэтая паслуга, электронны продаж, добра ўспрымаецца нашымі грамадзянамі, асабліва маладога ўзросту. Таму наша задача складаецца ў тым, каб удасканальваць гэтую тэхналогію".

Сістэма анлайн-продажу праязных дакументаў пачала працаваць амаль 5 гадоў таму. Сёння набыць білет у Інтэрнэце можна пластыкавымі картамі практычна любога банка свету.