Мільённага пасажыра сёння віншавала нацыянальная авіякампанія

16 августа 2013

Напярэдадні спецыялісты ўжо ведалі, што ім акажацца пасажыр рэйса на Лондан. Але імя стала вядома толькі сёння падчас рэгістрацыі. Мільённым пасажырам аказалася Ірына Міклаш, якая накіроўваецца ў брытанскую сталіцу на вучобу. Для ганаровага пасажыра авіякампанія падрыхтавала некалькі сюрпрызаў.


Цырымонію віншавання мільённага пасажыра авіякампанія праводзіць ужо трэці год. Пры гэтым круглая лічба з кожным годам дасягаецца ўсё раней.