Сярод трэндаў летняга кветкавага афармлення багацце злакавых культур і шматгадовых раслін. Кампазіцыі афармляюцца ў залежнасці ад раёна: па магчымасці перавагу аддаюць насаджэнням у прыродным стылі. Па-ранейшаму вялікую ўвагу азеляніцелі надаюць тапіярнай стрыжцы кустоў і раслін. Галоўныя вуліцы горада ўпрыгожваюць вертыкальнымі канструкцыямі. З'явіліся ў сталіцы і такія арыгінальныя насаджэнні, як вярба карзіначная. Упрыгожваюць яны вуліцу Жылуновіча. Яркімі летнімі фарбамі парадуюць мінчан і новыя кветкавыя пано.
Ужо заўтра ў парку Горкага выберуць лепшых азеляняльнікаў сталіцы. Удзельнікі фінальнага этапу конкурсу "Мінскі майстар" будуць здзіўляць не толькі кветкавым майстэрствам, але і профільнымі ведамі па доглядзе раслін.













