Міліцыя затрымала студэнтаў - актыўных удзельнікаў мітынгу 27 кастрычніка

30 октября 2020

Закон нагнаў і чацвярых студэнтаў - актыўных удзельнікаў мітынгу. 27 кастрычніка на вуліцы Ленінградскай у Мінску група студэнтаў удзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Некаторыя стаялі ля дарогі і сачылі за тым, калі з'явіцца міліцыя. Падчас спынення супрацьпраўных дзеянняў чацвёра маладых людзей аказалі супраціўленне і паспрабавалі ўцячы. Пасля разбору і складання пратаколаў маладыя людзі былі перададзеныя бацькам і кіраўніцтву ВНУ.