Перыяд пасяўной - гарачая пара не толькі для аграрыяў, не менш напружаны графік і ў кантралюючых органаў. Для рэгулярных праверак прадпрыемстваў сферы АПК у райаддзелах міліцыі створаны рабочыя групы. На асаблівым кантролі - гатоўнасць тэхнікі да вяснова-палявых прац, ліквідацыя безгаспадарчасці, папярэджанне крадзяжоў, працоўная дысцыпліна. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці праваахоўнікі праверылі ўсе 165 сельгазарганізацый і ўсю тэхніку.
Таксама праваахоўнікамі створаны начныя рабочыя групы, якія правяраюць вартаўнічую ахову сельгазарганізацый і недапушчэнне фактаў крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.













