Міліцыя працягвае рэйды па аб'ектах АПК

28 марта 2019

Напярэдадні пасяўной МУС спрабуе знізіць крымінагенныя рызыкі і папярэдзіць правапарушэнні ў сельскай гаспадарцы. У Брэсцкай вобласці ўзбуджана 8 крымінальных спраў. Большасць з іх належыць да катэгорыі цяжкіх - спісанне паліва, крадзеж лома, збожжа, кармавых дабавак, праца ў стане алкагольнага ап'янення. Але асноўны ўпор міліцыянеры робяць усё ж на праверку гатоўнасці тэхнікі.

Нягледзячы на значны шэраг загадаў, у міліцыі ўпэўніваюць, што штрафуюць у выключных выпадках. У цэлым у аграрыяў яшчэ ёсць час выправіць недахопы.