Міліцыя Мінскай вобласці прадэманстравала добрую фізічную падрыхтоўку

4 июня 2019

Пад Стоўбцамі прайшла спартакіяда кіруючага складу органаў унутраных спраў сталічнага рэгіёна. У спаборніцтве прынялі ўдзел 16 каманд, сярод якіх і кадэцкае вучылішча. Міліцэйскія атлеты змагаліся ў прафесійным спрыце, сіле і трываласці як у камандных, так і ў індывідуальных заліках. І як заўважылі арганізатары, спартыўнае свята - выдатны элемент папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Асаблівая праграма была падрыхтавана і для балельшчыкаў, і для гледачоў, прычым самых юных. На імправізаваных трыбунах яны падтрымлівалі спартсменаў у пагонах, а на гульнявых пляцоўках паказвалі, што ў афіцэраў падрастае годная змена.