Міліцыя і ДАІ пераходзяць на летні рэжым нясення службы

25 мая 2018

На асаблівым кантролі пляжы, зялёныя зоны і месцы масавага знаходжання людзей. Галоўная задача - прафілактыка правапарушэнняў, гарантаванне парадку і дарожнай бяспекі. Асобай папулярнасцю ў летні час карыстаюцца вадаёмы ў Мінскім раёне - гэта Крыніца, Пціч, Дразды, Вяча і Заслаўскае вадасховішча. Сярод частых парушэнняў - распіванне спіртных напояў, пакінутае смецце, паркоўка на зялёнай зоне.

Разам з тым міліцыянеры адзначаюць, што з кожным годам культура паводзін беларусаў павышаецца - гэтаму спрыяе арганізацыя пляцовак адпачынку і прафілактычныя работы.