Міліцыянер выратаваў жыццё чалавека на пажары ў Дрыбінскім раёне

8 апреля 2019

Імгненная рэакцыя і аператыўныя дзеянні міліцыянера  выратавалі жыццё чалавека ў Дрыбінскім раёне. Пах гару адчуў сусед, які паведаміў пра пажар. Вядома, што мужчына, у доме якога ўспыхнуў агонь, пакутуе ад хранічнага захворвання і ходзіць  з цяжкасцю. Яму на дапамогу кінуўся сяржант. 

Антон Сямякін, міліцыянер Дрыбінскага РАУС:  "Гэтыя дзверы былі зачыненыя, я накінуў куртку на галаву, каб не дыхаць, увайшоў унутр, паклікаў яго. Знайшоў каля акна і вывеў на вуліцу".

 Што стала прычынай пажару, пакуль не вядома, у сітуацыі разбіраюцца спецыялісты.