MILEX-2019. Дзень другі: прэзентацыі асобных вытворцаў зброі і тэхнікі

16 мая 2019
Выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення MILEX-2019  сёння ўваходзіць у актыўную фазу. Напярэдадні адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму. Нагадаем, сёлета ў ім удзельнічаюць 170 прадпрыемстваў з 15 краін свету. Вялікую цікавасць у замежных дэлегацый выклікаюць нашы радыёлакацыённыя комплексы, беспілотныя апараты, а  таксама сродкі барацьбы з імі. Як адзначылі ў Мінабароны,  усе ўзоры, паказаныя на выставе MILEX-2019, прынятыя на ўзбраенне падраздзяленняў Беларусі.

Сёння на галоўнай пляцоўцы - "Мінск Арэне" - пройдуць прэзентацыі асобных вытворцаў. Свае ўзоры зброі і тэхнікі прадэманструюць  Мінскі завод колавых цягачоў, Завод дакладнай электрамеханікі, прадпрыемствы "Агат" і "БелТэхЭкспарт".