MILEX-2019. Беларусь прадэманструе каля ста новых узораў узбраення

13 мая 2019

Сто новых узораў узбраенняў і ваеннай тэхнікі  прадэманструе Беларусь на міжнароднай выставе MILEX-2019 у Мінску. Сёння гэта заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка на рэпетыцыі цырымоніі адкрыцця ваеннага форуму на тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна". Менавіта адсюль стартуюць афіцыйныя мерапрыемствы. Удзельнікам пакажуць рэтраэкспазіцыю ваеннай тэхнікі, гістарычную рэканструкцыю аднаго з баёў Вялікай Айчыннай і паказальныя выступленні з мадэрнізаванымі ўзорамі ваеннай тэхнікі. MILEX з'яўляецца адной з найбуйнейшых міжнародных выстаў узбраення ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. Сёлета арганізатары чакаюць рэкордную колькасць замежных дэлегацый - на сёння іх 59, але можа быць і больш.