Мікрапланшэтны рыдар з'явіўся ў Гомельскім абласным эндакрыналагічным дыспансеры

14 сентября 2016

Новы апарат для правядзення высокадакладнай дыягностыкі шчытападобнай залозы з'явіўся ў Гомельскім абласным эндакрыналагічным дыспансеры. Мікрапланшэтны рыдар, які дапамагае выявіць захворванне на ранняй стадыі, перадалі прадстаўнікі Радыёлагічнага інстытута здароўя і навакольнага асяроддзя імя Ота Хуга.

За 25 гадоў пры ўдзеле інстытута імя Ота Хуга ў Гомельскай вобласці рэалізавана некалькі гуманітарных праектаў. Іх агульны кошт каля 22 мільёнаў еўра.