Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Касцюковічах

24 октября 2019
З дзясятак зваротаў паступіла падчас прыёму грамадзян у Касцюковічах да памочніка Прэзідэнта, інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага. Прычым з розных куткоў рэгіёна. Прадпрымальнік з Асіповічаў паскардзіўся на няроўныя ўмовы ў сферы пасажыраперавозак. У планах павялічыць колькасць рэйсаў у сталіцу, але мінскія перавозчыкі яго не пускаюць на гэты рынак. Мінтрансу даручана разабрацца ў праблеме. Дапамогу  павінны аказаць і жыхарам вёскі Лазовіца Клімавіцкага раёна, дзе руйнуецца будынак былой царквы і прастойвае памяшканне былога сельсавета. Такія выязныя прыёмы, па меркаванні Міхаіла Русага, дапамагаюць вырашыць шматлікія праблемы на месцах.