За ходам галасавання сочаць прафсаюзы

17 ноября 2019
Нараўне з міжнароднымі назіральнікамі за ходам галасавання сочаць і прафсаюзы. У парламенце патрэбныя людзі з канструктыўными ідэямі, людзі, якія змогуць вырашаць пытанні з карысцю для людзей. Такое меркаванне сёння выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. 

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Хачу сказаць, што ў нас амаль на ўсіх участках ёсць нашы прафсаюзныя назіральнікі, і назіральнікі глядзяць за тым, каб выбарчае заканадаўства выконвалася на месцах. І ў нас ёсць аператыўная поўная інфармацыя, якая сцякаецца ў прафсаюзы Беларусі. І мы назіраем з першага дня датэрміновага галасавання і сёння. І самае галоўнае, што выбары, на думку нашых назіральнікаў, праходзяць свабодна, выбары добра арганізаваныя, і сістэмных нейкіх парушэнняў заканадаўства няма".


Тэгі:

#Выборы 2019