Міхаіл Орда пра нюансы новых паправак Працоўнага кодэкса

25 июля 2019

Ну і, вядома, важна, каб прафесійныя заслугі былі не толькі каштоўнасцю ў памяці сям'і або работніка, але і вырашальным фактарам для наймальніка. Колькасць кароткатэрміновых кантрактаў, якія падпісваюцца з работнікамі на год, паменшыцца ў сярэднім на траціну. Такі прагноз зрабіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда,  калі каментаваў нормы абноўленага Працоўнага кодэкса - ён пачне працаваць ужо праз паўгода. Нагадаем, дакумент замацаваў дадатковыя гарантыі для добрасумленных супрацоўнікаў. Зараз, калі да работніка няма прэтэнзій, яму прапануюць працаваць далей на больш працяглы тэрмін. Пра нюансы новых паправак Вольга Анішчанка спытала ў прафсаюзнага лідара (відэа).