Міхаіл Арда - новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

22 октября 2014

У найбуйнейшай грамадскай арганізацыі краіны, якая аб'ядноўвае больш за 4 мільёны беларусаў, новы кіраўнік. Кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сёння абраны Міхаіл Арда. Рашэнне было прынята на пасяджэнні Савета федэрацыі ў Мінску. Выбралі новага кіраўніка федэрацыі шляхам адкрытага галасавання.


Звяртаючыся да прысутных у зале, ужо ў новым статусе Міхаіл Арда падзякаваў усім за аказаны яму давер і паабяцаў, што ўсе рашэнні ў федэрацыі будуць прымацца ўзважана і рэалізоўвацца разам. Паводле слоў новага кіраўніка прафсаюзаў Беларусі, гэта - галоўны прынцып яго працы.


Міхаіл Арда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: Гэта для мяне, безумоўна, вялікі гонар, адказнасць, таму што, як сказаў Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў усіх узроўняў, маладзёжныя арганізацыі з'яўляюцца апорай для нашай дзяржавы, для нашага грамадства. Галоўная задача - і гэта заўсёды было і застаецца для прафсаюзаў - абарона інтарэсаў працаўніка.


Новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў упэўнены, што для паспяховай рэалізацыі галоўных задач аб'яднання сёння ёсць усё неабходнае: прафесійныя кадры, якія хочуць і ўмеюць працаваць, і генеральнае пагадненне з урадам, якое трэба ў поўнай меры рэалізаваць і максімальна цесна супрацоўнічаць у гэтым кірунку.


Асаблівую ўвагу кіраўнік прафсаюзнага руху мае намер надаць працы з моладдзю. Бо менавіта ад працоўных поспехаў маладых людзей шмат у чым залежыць будучыня нашай краіны.