Міхаіл Орда: Добрасумленным працаўнікам наймальнік прапануе кантракт на максімальны тэрмін

26 июля 2019

Добрасумленным працаўнікам наймальнік прапануе кантракт на максімальны тэрмін. Гэта істотна скароціць колькасць кароткатэрміновых працоўных адносін. Дагавор толькі на год, калі да працаўніка раней не было прэтэнзій, заключаць толькі з яго пісьмовай згоды, заявіў нашаму тэлеканалу старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. Напрыклад, у прамысловым сектары кантракты на год заключалі больш як 60 працэнтаў працаўнікоў. У сярэднім па краіне ў кожным трэцім выпадку. Нагадаем, абноўлены Працоўны кодэкс на тыдні падпісаў Прэзідэнт. Яго новыя нормы ўступяць у сілу праз паўгода.