Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з прэзідэнтам Расійскіх чыгунак

12 мая 2014

Беларусь, Расія і Казахстан гатовы прыступіць да фінальнай стадыі рэалізацыі праекта па стварэнні Аб'яднанай транспартнай лагістычнай кампаніі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прэм'ер-міністра нашай краіны Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Расійскіх чыгунак Уладзімірам Якуніным. Плануецца, што гэтую кампанію створаць сёлета. Яна дазволіць наладзіць транзіт кантэйнерных грузаў, перш за ўсё, на калідоры ад Кітая да краін Еўрасаюза. Спецыялісты сцвярджаюць, што кампанія, па меншай меры, будзе канкурэнтаздольная і вельмі прыбытковая - для інфраструктур чыгунак трох краін і іх лагістычных прадпрыемстваў.


Таксама на сустрэчы ішла размова аб вялікім транспартным праекце з удзелам Расіі, Казахстана і Туркменістана. Ініцыятыва дазволіць звязаць Беларусь і Расію з Еўропай і Персідскім залівам.