Міхаіл Мясніковіч уручыў узнагароды заслужаным людзям краіны

9 апреля 2014
Сёння медалямі За працоўныя заслугі і Францыска Скарыны адзначаныя каля шасці дзясяткаў чалавек. Урачыстая цырымонія па традыцыі прайшла ў Палацы Рэспублікі. Сярод узнагароджаных - урачы, настаўнікі, мастакі, артысты, работнікі мытні і лясной гаспадаркі, а таксама вадзіцелі, санітаркі, слесары, электрагазазваршчыкі і сантэхнікі. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ўзнагароды заслужаным людзям краіны ўручыў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Медалі За працоўныя заслугі і Францыска Скарыны ўручаюцца за шматгадовую працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё прафесіі.