Міхаіл Мясніковіч наведаў завод буйнапанэльнага домабудавання ў Брэсце

10 января 2014

Шляхі ўдасканалення работы будаўнічай галіны і ход выканання даручэнняў Прэзідэнта краіны сёння ў Брэсце праверыў прэм'ер-міністр Беларусі. Міхаіл Мясніковіч наведаў завод буйнапанэльнага домабудавання. Прадпрыемства Брэстжылбуд - найбуйнейшы забудоўшчык шматкватэрных дамоў у горадзе. А са з'яўленнем завода тут распрацавалі палепшаны варыянт панэльнага дома. Таксама атрымалася патанніць кошт квадратнага метра і павялічыць аб'ёмы будаўніцтва аб'ектаў. У цэлым жа, у краіне магутнасці камбінатаў буйнапанэльнага домабудавання выкарыстоўваюцца не ў поўную меру, падкрэсліў прэм'ер-міністр.


Таксама прэм'ер-міністр пабываў на станцыі Брэст-Цэнтральны. Рэканструкцыя тут рэалізуецца з 2008 года. Ужо адрамантаваны будынак вакзала і частка перонаў. Зараз актыўна ідзе рэканструкцыя на Варшаўскім баку. Больш дэталёва праблемныя пытанні будаўнічай галіны ў Брэсцкай вобласці таксама абмеркавалі сёння на пленарным пасяджэнні.