Міхаіл Мясніковіч: Дзеючую сістэму працы са зваротамі грамадзян неабходна ўдасканальваць

2 апреля 2015

Дзеючую сістэму працы са зваротамі грамадзян неабходна ўдасканальваць. Такое меркаванне сёння выказаў старшыня Савета Рэспублікі на адкрыцці дзявятай сесіі пятага склікання. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у міжсесійны перыяд сенатары правялі ў рэгіёнах больш як 180 асабістых прыёмаў, выслухалі каля 600 чалавек і разгледзелі амаль 2 тысячы зваротаў. Праблемнымі па-ранейшаму застаюцца пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, будаўніцтва і прыватызацыі, а таксама рамонту і эксплуатацыі жылфонду. Дэпутацкі корпус ужо пачаў рэалізацыю ўказу, які датычыцца мер па далейшай дэбюракратызацыі дзяржапарата.