Міхаіл Гарбачоў сёння адзначае юбілей

2 марта 2016

Першаму і адзінаму прэзідэнту СССР споўнілася 85. Яго фігура стала ключавой для гісторыі ўсяго Савецкага Саюза. Перыяд кіраўніцтва Гарбачова адзначаны пачаткам палітыкі галоснасці, перабудовы, заканчэннем халоднай вайны, вывядзеннем войскаў з Афганістана. Свой дзень нараджэння Міхаіл Гарбачоў мае намер адсвяткаваць з сям'ёй і сябрамі. Са святам юбіляра павіншаваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.