Міграцыя і эміграцыя ў мінскім заапарку

28 января 2020
Некалькі разоў на год у мінскім заапарку абнаўляюць жывёлу, але ў добрым сэнсе слова. Каб тыгры, малпы і папугаі не хварэлі і захоўвалі добры імунітэт, з-за мяжы прывозяць новых асобін. Так, у пачатку года для самца гіены набудуць самку, папоўняць калекцыю рознымі фазанамі і кацінымі лемурамі. А вось у бакінскі заапарк адправяцца беларускія кракадзілавыя кайманы, тыгровыя ўдавы і паласатыя мангусты. Сёлета абновяць і каляводныя сцяжынкі і вальеры для птушак. Мядзведзь Трыстан таксама пераедзе ў новы вальер-кватэру.