МЗС рэкамендуе ўстрымацца ад замежных паездак

20 марта 2020
Міністэрства замежных спраў выступіла з настойлівай рэкамендацыяй беларусам выключыць паездкі без асаблівай неабходнасці за мяжу і папярэджвае аб магчымых цяжкасцях з вяртаннем назад.

Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта РБ толькі за апошнія трое сутак за мяжу выехала парадку 11  тысяч грамадзян нашай краіны. Падкрэсліваем, што гэтыя  выезды ажыццяўляюцца  пасля  рэкамендацый МЗС устрымацца ад замежных паездак. Яшчэ раз настойліва рэкамендуем выключыць паездкі без асаблівай неабходнасці за мяжу ў дадзены востры перыяд у сувязі з відавочнымі цяжкасцямі вярнуцца на радзіму. Грамадзяне, якія ажыццяўляюць такія крокі, павінны разумець, што робяць гэта на свой страх і рызыку".

У Дэпартаменце па турызме Мінспорту Беларусі арганізаваная штодзённая прамая лінія


Патэлефанаваўшы па нумары  327 25 11 з 8:00 да 20:00, можна атрымаць кансультацыю па турыстычнай тэматыцы. Лінія будзе працаваць і ў выхадныя дні.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя