Сёння Міністэрства замежных спраў выступіла з настойлівай рэкамендацыяй беларусам выключыць паездкі без асаблівай неабходнасці за мяжу і папярэджвае аб магчымых цяжкасцях з вяртаннем назад.
Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта РБ толькі за апошнія трое сутак за мяжу выехала парадку 11 тысяч грамадзян нашай краіны. Падкрэсліваем, што гэтыя выезды ажыццяўляюцца пасля рэкамендацый МЗС устрымацца ад замежных паездак. Яшчэ раз настойліва рэкамендуем выключыць паездкі без асаблівай неабходнасці за мяжу ў дадзены востры перыяд у сувязі з відавочнымі цяжкасцямі вярнуцца на радзіму. Грамадзяне, якія ажыццяўляюць такія крокі, павінны разумець, што робяць гэта на свой страх і рызыку".
Па стане на сённяшні дзень МЗС і беларускія замежныя ўстановы аказалі садзейнічанне з вяртаннем дахаты больш чым 2500 грамадзянам Беларусі. Пакуль застаецца складаным пытанне з вяртаннем з Гаа і Шры-Ланкі. Таксама МЗС папярэджвае, што з 21 сакавіка можа быць часова прыпынена дзеянне бязвізавага рэжыму ўезду ў В'етнам.














