МЗС Беларусі пракаменціравала рашэнне ЕС аб выдзяленні сродкаў нашай краіне для барацьбы з каранавірусам

9 апреля 2020
Размова ідзе пра мэтавую фінансавую дапамогу краінам "Усходняга партнёрства", куды ўваходзіць і Беларусь. Як растлумачыў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз, "лагічна, што ў цяперашняй сітуацыі мы звярнуліся з просьбай аб дадатковых сродках спецыяльна для фінансавання найбольш тэрміновых закупак для нашых медыцынскіх устаноў, а таксама з мэтай мінімізацыі прагназуемых негатыўных эканамічных наступстваў глабальнага "каранакрызісу". Нагадаем, раней Еўракамісія заявіла аб магчымай падтрымцы Беларусі ў памеры 60 мільёнаў еўра.