МЗС прапаноўвае падоўжыць тэрмін знаходжання замежнікаў у Беларусі без рэгістрацыі да 30 дзён

11 декабря 2018

Пра гэта сёння заяўлена на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў. Зараз тэрмін знаходжання без уліку ў органах унутраных спраў складае ўсяго 5 дзён. Адзначым, за 9 месяцаў гэтага года ў Беларусь заехала больш за тры з паловай мільёны замежных грамадзян, з іх па бязвізавым рэжыме каля 180 000.