МЗС нашай краіны працягвае аказваць дапамогу грамадзянам Беларусі, якія вяртаюцца з-за мяжы. На бягучы момант на радзіму вярнуліся больш за 6 з паловай тысяч беларусаў. У прыватнасці, 80 чалавек з Польшчы на аўтобусах, 16 - з Германіі рэгулярнымі рэйсамі Белавія. Таксама пры кансультатыўным садзейнічанні беларускіх дыпламатаў з Літвы ў Беларусь вярнуліся 35 рабочых. Працягвае паляпшацца сітуацыя і па Інданезіі. Вядзецца пошук шляхоў адпраўкі нашых грамадзян з Чарнагорыі, Індыі, В'етнама, Шры-Ланкі і Тайланда.
МЗС дапамог вярнуцца на радзіму больш як 6,5 тысячы беларусаў
11 апреля 2020













