МЗС пацвердзіў факт затрымання двух грамадзян Беларусі ў Непале

26 декабря 2019
Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла факт затрымання ў сталічным аэрапорце Непала двух беларускіх грамадзян па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў. Калі ў судзе будзе даказана віна затрыманых за кантрабанду, ім можа пагражаць пажыццёвы тэрмін. 

Паводле звестак СМІ, беларускія грамадзяне мелі намер вылецець з Катманду ў Ганконг, але былі затрыманыя разам з двума грамадзянамі Балівіі. Забароненыя рэчывы былі знойдзеныя ў падшэўцы іх зімовых куртак.