МЗС: Беларускім бокам прадпрымаюцца максімальна магчымыя намаганні для аказання садзейнічання нашым суайчыннікам

24 февраля 2022

Эвакуацыю беларускіх грамадзян  праводзіць беларускае пасольства: дыпламаты ўжо аказваюць пасільную дапамогу тым, каму яна патрэбная, але зваротаў столькі, што аператыўна адрэагаваць на ўсё няма магчымасці. 

Гарачыя лініі: +38 050 406 23 30; +375173794771; +375173792673

У сувязі з сітуацыяй ва Украіне на кругласутачны рэжым працы пераведзены Пасольства Беларусі і Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС.  Працуюць гарачыя лініі. МЗС настойліва рэкамендуе адмяніць планы па наведванні Украіны да стабілізацыі становішча.