МЗС Беларусі запусціла флэшмоб, дзе супрацоўнікі выбралі любімае роднае слова

21 февраля 2019

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, прайшоў сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы. Прадстаўнікі дыпкорпуса - паслы замежных дзяржаў - прачыталі ўрыўкі з канстытуцый сваіх краін на родных мовах, падтрымаўшы яшчэ адну дату - 25-годдзе Канстытуцыі Беларусі.

Таксама да Міжнароднага дня роднай мовы Міністэрства замежных спраў нашай краіны запусціла ў сацыяльных сетках своеасаблівы флэшмоб, дзе супрацоўнікі выбралі сваё любімае роднае слова.