Намміністра Валянцін Рыбакоў акцэнтаваў увагу на абарончым характары вучэнняў. Намглавы МЗС распавёў пра тэму і мэты манеўраў, а таксама колькасць вайскоўцаў і тэхнікі, якая будзе задзейнічаная. Усяго на брыфінг прыбылі прадстаўнікі больш як сарака краін.
Стэфана Б’янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Мы не адчуваем нейкай пэўнай занепакоенасці, але мы будзем уважліва назіраць за манеўрамі, якія пачнуцца ў найбліжэйшыя дні. Мы спадзяемся, што ўсё будзе выдатна, і мы верым, што беларускім уладам атрымаецца правесці вучэнні найлепшым чынам, мы ўдзячныя за той узровень празрыстасці, які быў забяспечаны. Мы шануем высілкі ў падаванні нам інфармацыі пра вучэнні. Нам нават падалі матэрыялы звыш неабходнага".
Ігар Кізім, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі: "МЗС даволі актыўна дае тлумачэнні, рэгулярна. Я думаю, што тут, хутчэй, трэба чакаць вынікаў вучэнняў. Я спадзяюся, што беларускі бок выканае свае абяцанні аб тым, што будзе ўсё паказана назіральнікам і ад АБСЕ, і ў рамках Венскага дакумента".
Нагадаем, вучэнні "Захад-2017" стартуюць у чацвер і завершацца 20 верасня. У манеўрах прымуць удзел 12 700 вайскоўцаў. А ўжо да канца месяца беларускія і расійскія вайскоўцы вернуцца ў месцы сталай дыслакацыі.













