МЗС Беларусі прэзентуе стыкеры на роднай мове

21 февраля 2020
Спецыяльна да Дня роднай мовы беларускае дыпламатычнае ведамства запусціла фірменны набор стыкераў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Паводле звестак Viber, ён стаў дзясятым на беларускай мове за ўсю гісторыю існавання кампаніі.

"Прапаную перамовы", "Трэба падумаць, "Консул у дапамогу", "Дамовіліся".  Кожны можа дадаць у перапіску ноты беларускай дыпламатыі. Для карыстальнікаў Viber - паслуга бясплатная.